У красавіку на другасным рынку жыльля кватэры падаражэлі на 6,6 адсотка, паведамляе аналітычны цэнтар realt.by

За месяц сярэдні кошт прапановы менскіх кватэраў павялічыўся на 114$ і склаў 1 825$ за кв.м. Варта адзначыць, што неістотна, але зьнізіліся кошты на аднапакаёўкі. Трох‑ і чатырохпакаёвыя кватэры падаражэлі цягам красавіка на 9,3% і 9,4% адпаведна, адна‑ і двухпакаёўкі на 3,5% і 5,3% адпаведна.

Найдаражэйшыя кватэры месьцяцца ў цэнтральным (2077$ за кв.м.) і Савецкім (2037$) раёнах. Найтаньнейшае жыльлё ў Заводзкім раёне сталіцы — 1712$ за кв.м.

Кватэры ў новабудоўлях ідуць па камэрцыйных коштах, што вагаюцца ад 1250 да 2000$ за кв.м. Сярэдні кошт долевага жыльля ў Менску складае 1550$ за кв.м.

Паводле стану на 8 траўня сярэдняя менская аднапакаёўка каштуе 68 000$ (2000$ за кв.м.), найменш каштуе квадратны мэтар чатырохпакаёвак —1702$, пры кошце кватэры 146 300$.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?