Акцыя супраць адмены льготаў студэнтам прайшла пад мурамі Міністэрства адукацыі ў Менску.
Каля трох дзясяткаў маладзёнаў cкінулі зь сябе кашулі і пракрычалі «Задушыцеся вашымі льготамі!». Пасьля актывісты апранулі байкі з надпісам «За свабоду» ды зьніклі.
За акцыей назіраў ахоўнік будынку, які адабраў у маладых людзей мэгафон і прыгразіў выклікаць міліцыю. Дзяўчаты ўдзел у акцыі ня бралі.
0
0
0
0
0
0