Экспэрты Інстытуту прадпрымальніцтва і мэнэджмэнту падлічылі выдаткі дзяржавы і прыватнага бізнэсу на рэгуляваньне цэнаў і справаздачнасьць у органы дзяржкантролю

Паводле разьлікаў супрацоўнікаў ІПМ, сярэднестатыстычнае малое і сярэдняе прадпрыемства незалежна ад формы ўласнасьці ўтрымлівае каля 3,14 супрацоўнікаў, што займаюцца справаздачнасьцю. На прадпрыемствах, занятых ў будаўнічым бізнэсе, гэтым займаюцца ў сярэднім 4,6 супрацоўніка. Без уліку бухгалтараў. Кіраўнікі такіх прадпрыемстваў губляюць 9‑14 гадзінаў у тыдзень на візыты ў кантралюючыя структуры. У сувязі з гэтым пашыраецца практыка найманьня спэцыяльнага пэрсаналу, які вырашае такія пытаньні — віцэ‑дырэктараў. Што ў сваю чаргу прыносіць новыя выдаткі.

Экспэрты інстытуту высьветлілі таксама, колькі «каштуе» рэгуляваньне коштаў. Выкананьне усіх нормаў шырокага цэнарэгуляваньня займае шмат часу, энэргіі і сродкаў. Падлічана, што на сярэднім прадпрыемстве разьлікам сабекошту і цэнаў займаецца каля 2,75 супрацоўніка, затрачваючы на гэта каля 6 дзён за месяц.

У выніку падлічана, што сумарныя выдаткі на справаздачнасьць і рэгуляваньне коштаў вагаюцца ад $1 да $3 млрд. Пры гэтым адзначаецца, што з кожным годам аб’ём справаздачнасьці толькі павялічваецца.

СП, паводле Белорусы и рынок

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0