У Дэпартамэнце грамадзянства і міграцыі анулявалі дазвол на часовае пражываньне Дэкера Трэвіса Тода. Дазвол ад 14 сакавіка 2007 году анулявалі, бо амэрыканец «мае дачыненьне да дзейнасьці, скіраванай на шкоду нацыянальнай бясьпецы Беларусі».

Спадару Тоду не патлумачылі, якія менавіта дзеяньні супрацоўнікі КДБ палічылі небясьпечнымі для краіны.

Грамадзянін ЗША Дэкер Тод працаваў у адной з грамадзкіх дабрачынных арганізацыяў і наведваў пратэстанцкую царкву ў Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?