Галадоўкі абвесьцілі прэвэнтыўна затрыманыя на некалькі сутак Пачобут у Горадні, Явідовіч у Ашмяне, Сямёнаў у Гомелі. Сёньня да іх далучыўся Павал Ляхновіч у Пінску.

Радыё Свабода паведамляе: Былы падводнік, а цяпер вайсковы пэнсіянэр Павал Аляхновіч, які быў асуджаны 15 сакавіка Пінскім гарадзкім судом «за дробнае хуліганства», абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць пакараньня, якое ён лічыць несправядлівым і палітычна матываваным.

Жонка вязьня Людміла Аляхновіч цьвердзіць, што ёй сёньня патэлефанаваў чалавек, які сядзеў у адной камэры зь яе мужам:

(Аляхновіч: ) «Гэты мужчына сказаў, што Павал прасіў яму нічога з ежы не перадаваць, бо ён афіцыйна абвясьціў галадоўку - напісаў адпаведную заяву і гэтак далей».

У Пінскім сьледчым ізалятары, дзе знаходзіцца Павал Аляхновіч і дзе мы хацелі спраўдзіць інфармацыю пра галадоўку, на званкі ніхто не адказвае.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0