Сёньня ў Менску прайшлі суды над шасьцю моладзевымі актывістамі, якія былі затрыманыя ў пятніцу падчас акцыі супраць адмены льготаў.

Нагадаем, што 1 чэрвеня юнакі арганізавалі пэрформэнс, падчас якога несьлі на руках стылізаваную труну, на якой было напісана «Льготы». Міліцыя затрымала Паўла Вінаградава, Паўла Чумакова, Аляксандра Барадзенку, Вадзіма Баравіка, Паўла Вільтоўскага і Паўла Маркевіча. Тры ночы яны правялі на Акрэсьціна. Супраць Ільлі Шуста міліцыянты ўжылі фізычную сілу. Хлопец цяпер знаходзіцца ў шпіталі.

Судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Т.Паўлючук на працягу панядзелка вынесла прысуд усім шасьці хлопцам. Паўла Вінаградава пакаралі пяцьцю суткамі арышту, Паўла Маркевіча, Паўла Чумакова, Аляксандра Барадзенку, Паўла Вільтоўскага — трыма.Усіх іх асудзілі па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу «Удзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі». Вадзіма Баравіка асудзілі на трое сутак за ўдзел у акцыі, а таксама далі штраф у 20 б.в (620 тысяч рублёў) за супраціў міліцыянтам.

Ужо а 20:10 у панядзелак усіх юнакоў, апроч Вінаградава, выпусьцяць на волю.

Зьміцер Панкавец

Здымак Хартыі'97

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0