Паводле дадзеных штогадовай справаздачы Эўрапейскай Камісіі пра стан вадаёмаў, у 2006 г. пераважная большасьць прызначаных для купаньня месцаў у Эўразьвязе адпавядалі яго гігіенічным стандартам. 96% участкаў для купаньня на узьбярэжжах і 89% месцаў для купаньня на рэках і азёрах адпавядаюць абавязковым паказчыкам ЭЗ. У справаздачы ўтрымліваецца карысная інфармацыя пра якасьць вады для мільёнаў людзей, якія наведваюць эўрапейскія пляжы кожнае лета.
0
0
0
0
0
0