«Мяркую, што не Белавескія пагадненьні ляжаць у аснове распаду СССР і не ваенна‑прамысловы комплекс, якія забіраў асноўныя сродкі. Асноўная прычына ў тым, што з Канстытуцыі быў вымараны артыкул пра кіроўную ролю КПСС, — заявіў М.Мясьніковіч у чацьвер, выступаючы падчас міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай 15‑годзьдзю Эканамічнага суду СНД.
На ягоную думку, разам з гэтым артыкулам зьнік «стрыжань грамадзтва». «Сёньня Кітай пры наяўнасьці кампартыі разьвіваецца і ўсім дэманструе свае посьпехі», — дадаў кіраўнік НАН.
Кажучы пра СНД, Мясьніковіч заўважыў, што ў рамках Садружнасьці «не ўдалося дасягнуць посьпехаў па ніводным з кірункаў супрацоўніцтва: замежнай палітыцы, эканамічным разьвіцьці, бясьпецы». «Гэта вырашаецца ў рамках іншых аб’яднаньняў на постсавецкай прасторы», — дадаў ён.