27 чэрвеня ў Лельчыцкiм раёне адбылося адкрыццё новага моста цераз раку Убарць на дарозе Тураў—Лельчыцы—Славечна—мяжа Украiны. Заказчыкам гэтай будоўлi з’яўляецца РУП «Гомельаўтадар», якi i прафiнансаваў яе ў 3,7 мiльярда рублёў, а ўзводзiлi аб’ект калектывы мостабудаўнiчага ўпраўлення № 4 з Гомеля, упраўлення механiзацыi № 58 з Мазыра i адкрытага акцыянернага таварыства «Палессебудпраект» (Лельчыцы). На адкрыццi гэтай будоўлi прысутнiчалi старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон i намеснiк мiнiстра транспарту i камунiкацый Анатоль Лыцiн.

Мост павiнен быў уступiць у эксплуатацыю ў вераснi—кастрычнiку, аднак будаўнiкi зрабiлi ўсё, каб скарацiць гэтыя тэрмiны. I зараз мост даўжынёй у 148 метраў ускiнуўся над Убарцю. Першы, пасляваенны, як расказаў нам начальнiк Лельчыцкага ДЭУ‑42 Мiкалай Дашкевiч, быў драўляны i ўзведзены ў 1953 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?