Газэта «Белорусы и рынок» тлумачыць лагоднасьць расейскіх інспэктараў шэрагам прычынаў.
Па‑першае, гэта сёлетні неўраджай у самой Расеі і, як вынік, дэфіцыт малочнай прадукцыі. Па‑другое, пакупніцкая здольнасьць расейцаў цягам апошняга году ўзрасла. Па‑трэцяе, рост спажываньня малака адчуваецца па ўсім сьвеце — у першую чаргу ў ЗША і Кітаі. Цана сухога малака на сусьветным рынку ад вясны падвоілася. Па‑чацьвертае, на думку расейскіх экспэртаў, праблемы з малаком могуць нэгатыўна адбіцца на рэйтынгу праўладнай партыі «Единая Россия».
Адсюль і загад Уладзімера Пуціна ліквідаваць дэфіцыт малака за кошт закупак у суседніх краінах.