Анатоль Кірвель |
Пісьменьнік Анатоль Кірвель памёр у Менску 8 траўня.
Анатоль Кірвель вядомы прозай — кнігамі «Човен Харона», «Ласінае крэда», шэрагам іншых, а таксама паэтычным зборам «Урбанія».
Нараджэнец вёскі Вітунічы Докшынскага раёну, пісьменьнік жыў у Санкт‑Пецярбургу з 1977 г.
Ён падтрымліваў стасункі зь беларускай дыяспарай, і толькі на схіле дзён напісаў кнігу па‑руску: «Иная жизнь» выйшла ў Расеі ў 2006 г.
«Патрэба пісаць па‑руску ўзьнікла спантанна, у чым аўтар гэтых словаў каецца: горад абавязвае», — пісаў Анатоль Кірвель.
Беларускія «Піцерскія эцюды» пісьменьніка друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў».
Анатоль Кірвель нарадзіўся ў 1939-м, друкаваўся з канца 60‑х.
Пахаваньне мяркуецца ў вёсцы Тарасава пад Менскам 12 траўня.