Кніга Сяргея Харэўскага «Культавае дойлідзтва Заходняй Беларусі 1915—1940 г.»

У міжваенны час у Заходняй Беларусі быў сапраўдны будаўнічы бум. Пра размах можна меркаваць па дзяржаўным пляне на 1938—39 год. Толькi ў Браслаўскiм павеце аб’ектаў грамадзкага i сацыяльнага прызначэньня планавалася ўзьвесьцi 144.

Важнай часткаю заходнебеларускае архітэктуры было будаўніцтва храмаў. У Заходняй Беларусі да 1939 г. дзейнічала 446 касцёлаў, 542 царквы, 387 сінагог, 14 манастыроў. Сьвятарскую па¬слугу выконвалі 617 каталіцкіх, 606 праваслаўных сьвятароў, 293 рабіны. Да 1939 г. у СССР налічвалася 50 тыс. каталікоў, пасьля далучэньня — 6,5 млн. Рэпрэсіі і атэістычная прапаганда спынілі канчаткова разьвіцьцё сакральнае архітэктуры ў 1940 г.

Кніга С. Харэўскага ўводзіць ва ўжытак малавядомыя дакумэнты і факты з гісторыі культуры Заходняй Беларусі. Напісаная жывой, вобразнай моваю, яна адрасаваная ўсім цікаўным да гісторыі беларускай і сусьветнай культуры.

Ул. кар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0