У Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці на канцэрце ля стэлы «Менск — город-герой» грымнуў выбух. Спрацавала, хутчэй за ўсё, самаробнае выбуховае прыстасаваньне, начыненае мэталічнымі балтамі і гайкамі. Пасьля здарэньня ля стэлы на праспэкце Пераможцаў шпіталізавана 65 чалавек.
Як сьведчаць відавочцы, выбух быў нягучны. Асноўная маса ўдзельнікаў сьвяткаваньня нават не дазналася пра яго. Канцэрт не спынялі.
Паводле зьвестак мэдыкаў, пацярпелыя паступалі ў бальніцы з 0:30 до 4:00. У многіх – раненьні рук і ног. Ва ўсіх клініках, куды паступілі пацярпелыя, знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі.
Асноўная працоўная вэрсія МУС -- "хуліганства".
* * *
Адразу паьля выбуху на месцы здарэньня аказаўся А. Лукашэнка, які пацікавіўся станам пацярпелых.
Міліцыя і супрацоўнікі КДБ шукаюць арганізатараў выбуху, начальнік менскага ГУУС Аляксандар Куляшоў зазначае, што адпрацоўваюцца ўсе вэрсіі. Пакуль схіляюцца да вэрсіі "хуліганства".
***
Праваахоўчыя органы шукаюць смуглага мужчыну, які можа мець дачыненьне да выбуху.
Як павдаміла "Інтэрфаксу" маці двух пацярпелых, супрацоўнікі міліцыі, праводзячы апытаньне сьведкаў здарэньня, расказалі, што многія зь пацярпелых бачылі смуглага мужчыну, які незадоўа перад выбухам пакінуў пад елкай пакет.
У большасьці пацярпелых асколачныя раненьні рук і ног, многія знаходзяцца ў цяжкім стане.
Адзін з блогераў сьведчыць, што выбухам аднаму хлопцу адарвала нагу, дзяўчыне – пальцы ног. Блогеры таксама зьвяртаюць увагу на вялікую колькасьць машын хуткай дапамогі, што апэратыўна прыбылі на месца здарэньня.
![]() |
![]() |
![]() |
Фота forum.onliner.by







Пакуль схіляюцца да вэрсіі "хуліганства".
Зразумела, што гэна не "хуліганства", а тэракт. Вэрсыі две: правакацыя лукашэнкавых сьпяцоў па прыкладзе расейскіх псэўдачачэнскіх "тэрарыстоў" з КГБ, напярэдадні выбараў, якія маюцца быць байкатаванымі (найбольш верагодная вэрсыя), і садысцкая выхадка лукашэнкаўскага электарату(магчымасьць проста кідаць шкляныя бутэлькі ў галовы суграмадзян са згоды ОМОНаўцоў іх, відаць, ужо не задавальняе).
Пацяррпелых сапраўды шкада, нягледзечы на стан, у якім тыя знаходзіліся перад тэрактом.
Не зьдзіўлюся, калі цяпер пачнуцца ператрусы ў рэдакцыях апазыцыйных СМІ і іншых "унутраных ворагоў", "здраднікоў славянскага адзінства і адзінаправільнага пуці".
Вось сп.Навіцкі дакладна ведае, які быў стан у пацярпелых. Можа ён на 10000000% упэнены, што УСЕ, хто быў на канцэрце былі п'яныя ў штопар. Нават дзеці, якія, дарэчы, таксама былі паранены. А можа ён сам з пацярпелымі піў, раз так упэнены? А ну вядома, гэта ж "быдла" туды прыйшло, нармальныя людзі туды не ходзяць. Нармальныя людзі сядзяць у Сеціве і будуюць версіі "тэрэкта". Здзіўляюся, што яшчэ ніхто не сказаў, што асабіста Пуцін заклаў выбуховае прыстасаванне. Смешныя вы людзі, яшчэ раз пішу.
____________
Баюся, што менавіта так і будзе.
Лiпень 4, 2008 у 12:40
--------------------
Абавязкова, калi улада памяняецца.
Прапаную таксама sidу высунуць для "смешных" астатніх сваю асабістую, больш разумную, вэрсыю. Абяцаю яе не камэнтаваць, як бы яна не выглядала.
Ці стаялі на \"свяце\" кдбшныя тэлеаператары на ўзвышшах, як яны робяць гэта на мерапрыемствах апазіцыі?
А перавесці стрэлкі на апазіцыю ў іх не атрымаецца, бо нават казлу новікаву не па сілах з авечак зрабіць ваўкоў...
Бацька ўсіх тэрактаў ён -
\"Болт забіўшы\" на закон.
А з балтамі ў цэлафане -
Гэта бацькавыя здані.
Гэта ўсё - наступствы бздуры:
Пасеяў вецер - чакай буры!
5 (пяць) чалавек загінула, 30 у рэанімацыі.
Насамрэч "Крывавы дзень" у маёй Беларусі.
lдзівак, вы па аднаму факце, што нехта прывеў дзяцей на свята робіце такія далёкія высновы аб хваравітасці чалавека? Ну-ну... толькі, як кажуць спецыялісты, той, хто астатніх лічыць хворымі сам нярэдка такім зэяўляецца. Я ўжо і не кажу пра пасаж са "славаблудствам і ўладай"
Хаваць уціхую трупы - гэта ўласціва рэжыму. Такое было са "зніклымі" палітыкамі, пры "паходзе на Акрэсціна" - тады вялася гамонка аб адным забітым.
Існуюць жа, напэўна, тэарэтычныя разлікі і статыстычныя дадзеныя аб колькасці ахвяр і ступені іх паражэння пры аналагічных узрывах?...