Наста Азарка

Лідэрку нясьвіскай філіі Маладога Фронту Настасьсю Азарку 8 ліпеня выклікалі ў мясцовы адзьдзел КДБ на гутарку наконт выбуху ў Менску.

Супрацоўнікі КДБ высьвятлялі, ці ведае Наста Азарка акалічнасьці выбуху, дзе яна знаходзілася ў ноч на 4 ліпеня, паказвалі фотаробат магчымага арганізатара тэракту.

Нагадаем, сёньня ж па справе выбуху дапытвалі маладафронтаўцаў з Гомеля і Салігорску.

Паводле mfront.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0