Вось што паведаміў Еўрарадыё інспектар аддзела прапаганды і агітацыі сталічнага ДАІ Аляксандр Гузаў:
«Гэта было ўчора ў 22.30 на праспекце Пераможцаў. П’яны кіроўца, 1962 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі‑80», здзейсніў наезд на пешахода, пенсіянера 79 гадоў, які пераходзіў дарогу па рэгуляванаму пешаходным пераходзе на чырвонае святло. У выніку пенсіянер ад атрыманых траўмаў памёр на месцы».
Высветлілася, што ўтрыманне алкаголю ў крыві кіроўцы было на ўзроўні 3,56 праміле. Мікалай Чаргінец, кіраўнік афіцыйнага Саюза пісьменнікаў, паведаміў Еўрарадыё, што ўжо распачатая крымінальная справа.
Пахаваны Браніслаў Спрынчан будзе на Паўночных могілках у Мінску.
Браніслаў Спрынчан нарадзіўся 16 жніўня 1928 года ў вёсцы Каніж Новаміргарадскага раёна Кіраваградскай вобласці (Украіна). Ён працаваў загадчыкам аддзела паэзіі часопіса «Нёман». Друкаваўся ад 1949 года. Пісаў на рускай мове. Перакладаў творы беларускіх, украінскіх паэтаў на рускую мову.