Згодна дасьледваньню PricewaterhouseCoopers, IFC і Сусьветнага банку 2007 году, Беларусь заняла апошняе, 178‑е, месца ў рэйтынгу, што вызначае ступень зручнасьці падатковай сыстэмы для бізнэсу, піша КоммерсантЪ.

Колькасьць падаткаў у нашай краіне найбольшая ў сьвеце — 124. Каб усе іх сплаціць спатрэбіцца 49, 5 сутак (1188 гадзінаў). Для параўнаньня, у Расеі, што займае ў рэйтынгу 130‑е месца, экспэрты налічылі 22 падаткі. На іх выплату неабходна патраціць амаль 19 сутак (448 гадзінаў).

Нагадаем, што з наступнага году плянуецца ўвесьці адзіную стаўку падаходнага падатку на ўзроўні 12%. Цяпер беларусы адлічаюць падаткі ў дзяржаўны скарб па прагрэсіўнай сыстэме. Для фізычных асоб дзейнічае пяць ставак — 9%, 15%, 20%, 25% і 30% ад даходу.

СП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0