«Нам вельмі незразумела, чаму ўлады Беларусі захоўваюць сціплае маўчанне па сітуацыі ў Паўднёвай Асеціі», — такую заяву зрабіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 12 жніўня.

«Ёсць дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы. Грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія трапілі ў Паўднёвай Асеціі ў непрыемныя рэчы, яны, фармальна кажучы, і грамадзяне Беларусі», — сказаў А. Сурыкаў. У выпадку «з'яўлення непрыемнасцей у Беларусі мы ваша гора заўсёды раздзяляем у міжнародных арганізацыях», — зазначыў дыпламат. Ён, у прыватнасці, нагадаў, што Расія заўсёды выступала супраць увядзення эканамічных санкцый у адносінах да Беларусі, а таксама абараняла пазіцыю краіны пры абмеркаванні сітуацыі з правамі чалавека.

А. Сурыкаў звярнуў увагу на тое, што Беларусь не прапаноўвала гуманітарную дапамогу для пацярпелых у грузіна-асецінскім канфлікце. «Мы ведаем, што Канстытуцыя Беларусі забараняе выкарыстанне беларускіх войскаў за межамі краіны, але гуманітарная складовая магла б прысутнічаць. Акрамя таго, магла б быць падтрымка на словах, што і мы заўсёды робім для Беларусі», — заявіў расійскі пасол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?