Кошт праезду ў грамадскім транспарце ў Беларусі можа павысіцца да канца года, паведаміў сёння на прэс‑канферэнцыі першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Мікалай Верхавец.

«Прадугледжваецца, што тарыфы на праезд у гарадскім, прыгарадным і міжгароднім транспарце да канца года павысяцца.
Так, кошт праезду ў гарадскім транспарце ўзрасце, як мяркуецца, у снежні, у прыгарадным і міжгароднім — у лістападзе», — сказаў ён.

Паводле слоў першага намесніка міністра, гэта абумоўлена тым, што многія тарыфы не мяняліся працяглы час. Напрыклад, кошт праезду ў прыгарадных зносінах апошні раз павялічваўся ў лістападзе 2006 года. Таксама гэта звязана з коштам паліва, паколькі ў апошнія гады цэны на яго толькі павышаюцца.

Цяпер гэта пытанне разглядаецца ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, Міністэрстве эканомікі і Савеце міністраў. «Аднак

павелічэнне кошту праезду не будзе значным — у межах 15‑20 працэнтаў»,
— паведаміў Мікалай Верхавец.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?