Інтэрнаўты, ахвяруйце, каб nn.by існаваў! Дасылайце прыватныя ахвяраванні на рахунак Рэдакцыі.
Зрабіць гэта можна ў любым банку, раздрукаваўшы квітанцыю адсюль і пазначыўшы адно: за Інтэрнэт.
пошук на сайце:
 
архiў

Люты 2010г.

Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28


У Навагрудку хутка можа з’явіцца помнік каралю Міндоўгу. У сувязі з тысячагоддзем узгадвання імя Літвы і 965‑годдзем Навагрудка мясцовы райвыканкам вырашыў узвесці мемарыял першаму і адзінаму каралю ВКЛ, які, па меркаванні беларускіх гісторыкаў, быў каранаваны менавіта ў гэтым горадзе.

Паводле слоў скульптара Генадзя Буралкіна, аўтара праекта, у яго ўжо ёсць гатовы эскіз. Задума мінскага скульпатара такая: Міндоўг на кані і з мячом у руцэ, адліты з бронзы ў паўтары натуральныя памеры. Бронзавую кампазіцыю скульптар прапануе ўсталяваць на каменны пастамент.

«Сёння ўжо маем эскіз — упэўнены ў сабе кароль гатовы змагацца і ахоўваць межы сваёй дзяржавы. Конная статуя мусіць размясціцца ў гістарычным цэнтры Навагрудка» — распавядае скульптар.

«Вялікае княства Літоўскае заклала асновы беларускай дзяржаўнасці і фарміравання беларускай народнасці, а падтрымка Папы Рымскага толькі сведчыць пра тое, што мы пачалі ўваходзіць у Еўропу яшчэ ў тыя далёкія сярэднія вякі», — кажа галоўны спецыяліст аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Вячаслаў Лаўрэшчук, — «Першай сталіцай дзяржавы быў Навагрудак, вакол якога Міндоўг аб’яднаў раздробленыя беларускія і літоўскія землі. Дзякуючы гэтаму ўдалося спыніць шматлікія напады, у прыватнасці мангола‑татарскія набегі».

Аднак, як піша беларуская газета «Рэспубліка», помніка Міндоўгу ў Навагрудку няма, і мясцовы райвыканкам прыняў рашэнне выправіць недахоп, мяркуючы, што такі помнік стаў быў помнікам беларускай дзяржаўнасці.

«Хацелася бы здолець адкрыць манумент менавіта ў Год роднай зямлі», — адзначае В. Лаўрэшчук, — «Усім беларусам неабходна ведаць, адкуль ідуць крыніцы нашай дзяржавы, таму помнік Міндоўгу мае не лакальнае значэнне — гэта помнік нашай дзяржаўнасці».

Наста Мініч; паводлеdelfi.lt

10:16, 30 красавiка 2009

41 каментароў

Касінер напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 10:31

Цікава, што артыкул узяты з літувіскага парталу Дэлфі!
Раю пачытаць там каментары, зараз іх ужо 150(!). http://ru.delfi.lt/archive/article.php?id=21866206&com=1
Збольшага дыскусія вядзецца у вось у такім ключы:

A mne zhal Belorossiju. Ona ved ne imejut svojei nacionalnosti, svojei istorii, vsegda byla okkupirovana,...Prizyvaju i vas pozhelet ee. Konechno hotelos by , chtoby etu zhalost nekotoryje belorussy ne ispolzovali na zlo.
==========
Вы там в своей Жамойтии окончательно мозги отпили?


:))))) Ёсць там і больш спакойныя выказванні, але ўзаемнай усцешанасці новаму помніку небачна.

czalex напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 10:54

Такі помнік варта было б і ў Менску паставіць!

. напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 11:07

Sapraudy, davoli smieshna vyhladaje infarmacyja- pomnik u Navahradku, a artykul z lietuviskaha partalu. Niazho zh niama biel.zhurnalistau, jakija nauprost mahli b zviazacca sa skulptaram?

Раман напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 12:34

Нейкія вельмі "наварочаныя" праекты - што гэты, што ўжо усталяваны Чарадзею ў Полацку. У нас усё імкнуцца данесці нейкую ідэю ў творах, аб нечым паведаміць гледача, а элементарная эстэтыка застаецца ў баку. Глянеш на конные манументы ў еўропе - ўсё проста і з густам выканана, а у нас...

Слухай бацьку! напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 12:45

Спадзяюся гэтаму глупству - помніку лабацкаму князьку - не дадуць адбыцца. У беларускай гісторыі багата асобаў, вартых ўшанаванння, але лабацкія кунігусы - не з той оперы.

Димыч напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 12:54

Если не ошибаюсь в Брюсселе есть "писающий мальчик"- символ Брюсселя? Предлагаю в Беларуси создать помимо памятника королю Миндовгу и памятник писающему белорусскому конику.:)) Установить коника напротив президентской резидентуры.:))

Димыч напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 12:58

Слухай бацьку! напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 13:45

Спадзяюся гэтаму глупству - помніку лабацкаму князьку - не дадуць адбыцца. У беларускай гісторыі багата асобаў, вартых ўшанаванння, але лабацкія кунігусы - не з той оперы.



Ну, конечно, из вашей оперы Суворов, Муравьев-вешатель, Сталин. А Миндовг - это не ваш.:)) Согласен.

Слухай бацьку! напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 13:24

Димыч напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 13:58

Слухай бацьку! напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 13:45

Ну, конечно, из вашей оперы Суворов, Муравьев-вешатель, Сталин. А Миндовг - это не ваш.:)) Согласен

не хацелася б прыгадваць прымаўку пра не надта разумнага персанажа, якога небяспечна вучыць маліцца Богу... ногі вашых аналогій растуць менавіта з гэтай прымаўкі.) Не Міндаўгас дык Джугашвілі - арыгінальна)
Аптымальны варыянт - пазамяняць Леніных на Чарадзеяў ці Астрожскіх - і не трэба ніякіх лабусаў з сынамі гор, і на пастаментах можна сэканоміць.

Димыч напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 13:45

2 что Слухает Бацьку

Я человек европейский. Так что я бы даже Лениных-Дзержинских далее Куропат не убирал. Пусть стоят рядом с плодами рук своих. Что касается Миндовга, то он имел прямое отношение к нашей истории и может быть вполне увековечен что в Новогрудке, что в Минске. То же самое думаю можно было сделать для увековечивания Костюшко, Калиновского и многих других.

linkevich напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 16:03

Дэлфі сам узяў артыкул з беларускага рэсурса, я найперш яго бачыў на svaboda.org (?)

Слухай бацьку! напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 17:25

европейскому человеку
на тое, каб увекавечыць памяць усіх, хто меў адносіны да гісторыі Беларусі, не хопіць ні грошай, ні плошчаў, бо тэрыторыя РБ апошнія гадоў 500 а то і больш нагадвала 'проходной двор'. на маю думку Міндаугас і кампанія балцкій паганцаў, гэтаксама як і Напалеон, Гітлер, Сталін, польскія каралі, расейскія цары - гэта ўсё 'прохожіе', некаторыя з іх прынеслі нам нешта станоўчае і прагрэсіўнае, аднак у большасці адмоўнае і негатыўнае, і у канцы канцоў усе яны адсюль 'свалілі'. У адрозненні ад іх ні Скарына, ні Чарадзей, ні Астрожскі, ні Каліноўскі нікуды 'сваліць' не хацелі, бо гэта краіна - іх дом(у адрозненні ад кунігусаў і т.д.) таму іх памяць трэба і варта ўшаноўваць.

Няўжож напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 18:28

"Слухай бацьку!", але-ж факт, што "кампанія балцкій паганцаў" гэта мала таго, што продкі вялікага адсотку з сучасных беларусаў; больш таго - тых менавіта частак Беларусі, дзе беларушчына дагэтуль найлепш захавалася. Тых мясьцінаў, адкуль пераважна паходзілі тыя беларусы і беларускі, хто пачынаў беларускае адраджэньне канца 19 - пачатку 20 стст., калі "чыстыя праваслаўныя славяне" паўднёвага ўсходу сучаснай Беларусі сталіся ўжо даўно і грунтоўна русіфкаваныя.
Ды сярод тых, хто ў нашы часы прыхільны да беларускасьці, ці прынамсі трымаецца элемэнтаў "тутэйшае" культурнае традыцыі ды сьвядомасьці ў Беларусі, нашчадкаў "кампаніі балцкій паганцаў" акажацца пераканаўчая большасьць, тымчасам як "чыстыя праваслаўныя славяне" ў Беларусі былі й застаюцца першачарговым матэрыялам для русіфікацыі, нажаль.

Кнехт напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 19:00

Няўжож напiсаў(ла)
Красавiк 30, 2009 у 19:28

Ды сярод тых, хто ў нашы часы прыхільны да беларускасьці, ці прынамсі трымаецца элемэнтаў "тутэйшае" культурнае традыцыі ды сьвядомасьці ў Беларусі, нашчадкаў "кампаніі балцкій паганцаў" акажацца пераканаўчая большасьць, тымчасам як "чыстыя праваслаўныя славяне" ў Беларусі былі й застаюцца першачарговым матэрыялам для русіфікацыі, нажаль.
=============

Пугай па вадзе пісаны вашыя сцвярджэнні. "Матэрыялам для русіфікацыі" ёсць уся Беларусь. І яшчэ невядома, хто русіфікуецца хутчэй - "дзімычей" паўсюль хапае, і іх колькасць залежыць ад прыналежнасці да "кампаніі балцкій паганцаў" хутчэй у Вашай галаве, а не ў рэале.

не слухай бацькавых ідыётаў напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 19:40

Якраз Скарына так і "зваліў" у Прагу далей ад дэбілаў у ролі агентурных патрыётаў.

Слухай бацьку! напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 19:55

Якраз Скарына так і "зваліў" у Прагу
------
Скарыну значыць выкрэсліць

Димыч напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 21:11

Позняк тоже свалил. Выкрэслиць?:))

Люн напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 21:58

А чым гэта менавіта Раману не падабаецца помнік Усяславу Чарадзею? Адзін з самых цікавых ды самых незвычайных помнікаў, які мне даводзілася бачыць.

гадость этакая напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 22:26

Это не Миндаугас, это мосскалский балван от хохломы.

Алесь Шкнай напiсаў(ла)

Красавiк 30, 2009 у 22:52

Міндоўг на кані з мячом – ён жа сабраў Вялікае Княства вакол Наваградка!
Але ён перастаў жыць у выніку гвалтоўнага забойства, як ішоў з лазні. У тым жа Наваградку забілі двох ягоных малых сыноў.
Помнік забітаму князю быў бы больш чэсны, мне здаецца, чым аптымістычна-гераічны коннік з мячом.

Раман напiсаў(ла)

Травень 1, 2009 у 12:48

to Люн
Відавочна ў мяне іншыя погляды на мастацтва і на пластыку ў прыватнасці. Не скажу што помнік Чарадзею кепскі, але ў мяне ніякага эстэтычнага захаплення ён не выклікае. Ва ўсялякім разе, лічу, да найбольш вядомых усім конных статуй яму далёка. Ды й калі браць нашыя найбольш выдатныя на мой погляд беларускія помнікі - Сымону Буднаму ў Нясвіжы, помнік у Хатыні і іншыя - я б яго ў першую дзесятку не ўлічыў. Але і літоўцы сваім Гедымінам у Вільні таксама не ў захапленні - сапраўды нейкі самурай атрымаўся :)))

Віталь з Менску напiсаў(ла)

Травень 1, 2009 у 23:10

Хочацца чаго-небудзь не надта прымітыўнага і не сусветна тыповага. Конь, меч, вершнік - сумнавата і проста. Цягне на цікавую дэкаратыўную дэталь у парку, але не на помнік князю, які зрабіў з Наваградка першую сталіцу ВКЛ. Калі б я быў скульптарам і ў чыім-небудзь роце раслі б грыбы, то сюжэт помніка майго аўтарства быў бы такі: каменныя замкавыя муры, побач з якімі стаіць моцны Міндоўг і дзвюма рукамі ўтыкае перад сабой ў глебу магутны меч. І тым самым кажа:"Капец! Адсюль пачынаецца Вялікая Літва!!!" Можна, канешне, яшчэ зрабіць якую-небудзь святую крыніцу, якая цячэ з-пад гэтага мяча, і да якой будуць ісці ў пілігрымку ўсе свядомыя літвіны, але ладна :) Хаця, спадар галоўны спецыяліст аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама Вячаслаў Лаўрэшчук сказаў жа:"Усім беларусам неабходна ведаць, адкуль ідуць крыніцы нашай дзяржавы..."

Аляксандар Краўцэвіч напiсаў(ла)

Травень 2, 2009 у 8:40

Помнік Міндаўгу ў Наваградку патрэбны (першы гаспадар дзяржавы, якая сфармавала беларускі народ) і павінен там быць. Іншая справа, як яго рабіць і каму. На поўнамаштабны манумент патрэбныя грошы, іх райвыканкам не знойдзе. Можна было б зрабіць нацыянальную зборку. Другое. Не чуў, каб быў конкурс праектаў. Буралкін - прыўладны скульптар. У Гародні зляпіў савецкіх пагранцоў і тут на здымку каля вершніка бачу тыя самыя фігуры. А памятаю, яшчэ гадоў 12 таму Валера Янушкевіч казаў, што хоча паставіць помнік Міндаўгу ў Наваградку. Гэта не толькі агульнанацыянальная, але і міжнародная справа. Помнік павінны быць лепшы, чым у Летуве.

Licvin напiсаў(ла)

Травень 3, 2009 у 7:01

Аляксандар Краўцэвіч напiсаў:"Гэта не толькі агульнанацыянальная, але і міжнародная справа."

Хай паставяць! Хай нават Міндоўга, што паціскае руку Лукашэнку.
Тут важны сам хвакт, сама ідэя.

Тут важна не спугнуць...
Потым можна паставіць тузін новых і лепшых помнікаў. У тым ліку у Менску.

vov напiсаў(ла)

Травень 3, 2009 у 11:32

Да Вiталя. Калi рабiць менавiта так, то дабегауся Мiндоуг, даваявауся. Згубiу усе, што мог. Засталося толькi меч у зямлю загнаць. Капец i гамон справе!

Пiлiп напiсаў(ла)

Травень 4, 2009 у 9:32

Якая грубая гicтарычная падтасоука,чыстай вады спэкуляцыя.

ттт напiсаў(ла)

Травень 4, 2009 у 15:01

Чытайце гісторыю!!! Летапісная Літва - гэта першапачаткова славянская дзяржава. Яна атрымала сваю назву ад славянскага племені лютычаў (татэмная жывёла "лют" - воўк), вельмі ваяўнічага племені. Тэрмін Літва ў нас адабрала царскае самадзяржаў’е, а змест яго ўвяло Белая Русь (значыцца Русь іхняе веры, белае то бок правільнае на іх погляд). Пасля паўстання К. Каліноўскага быў забаронены і назоў Белая Русь, а замест яго быў уведзены яштэ адзін "Северо-Западный край".
І старажытныя ліцвіны - славяне.
На пячатцы Міндаўга рунамі было напісана: "СВАЕ ПЕЦАТА КНЕЗ МІНДОУГ СТАВІ".
Чаму ж мы не можам ушанаваць памяць першага караля нашай, менавіта нашай, дзяржавы?
Таму лічу, што помнік Міндаўгу ў Навагрудку патрэбен.

Слухай матку! напiсаў(ла)

Травень 4, 2009 у 16:08

Слухай бацьку! напiсаў(ла)
Красавiк 30, 2009 у 18:25

на маю думку Міндаугас і кампанія балцкій паганцаў
===========

Выбачайце, шаноўны, але сярэднявечнай гiсторыi ВКЛ невядомы персанаж пад iмем "мiндаугас". Цi Вы штосьцi пераблыталi, цi то помнiк не таму "мiндаўгазу".

zampolitas напiсаў(ла)

Травень 5, 2009 у 16:27

У Бедапешце есць цудоуная плошча сямi каралеу. А цi не варта у Менску на якой-небудзь плошчы паставiць помнiкi сямi вялiкiх кназеу Лiтвы?

шукаем сучаснага пластыка напiсаў(ла)

Травень 6, 2009 у 18:20

ляпня Буралкіна - немастацк і твор.
Грувастка і безталкова. Не дарос аўтар як і ўсе савецкія ...

Кнехт напiсаў(ла)

Травень 6, 2009 у 19:37

Рэзюмую.
Меч у Міндоўга адабраць, каня таксама, зняць амуніцыю - няхай паўстане перад народам у чым маці нарадзіла. А з той нагоды, што мы не маем ягоных фотак (Юля Дарашкевіч сплахавала), дык няхай ягоны твар будзе закрыты рукамі - не хачу, маўляў, бачыць, што вы тут натварылі.

(с)

Слухай бацьку! напiсаў(ла)

Травень 6, 2009 у 19:53

беларусам як нацыі не хапае здаровага эгаізму: толькі здаецца развіталіся з массавымі пастаноўкамі помнікаў 'старэйшым братам'(рудыменты, канешне, захаваліся) і на табе - знайшлі сабе новых кіраўнікоў 'са стараны', зараз будзем іх массава ўшаноўваць. і будзе затым яшчэ адно закамплексаванае пакаленне хадзіць па краіне паміж балцка-расейскіх помнікаў, чухаючы патыліцу: а мы хто такія? хочацца думаць, што ў каго-небудзь у вертыкалі хопіць розуму зарубіць гэтага 'караля Стаха з бабамі'

Слухай матку! напiсаў(ла)

Травень 7, 2009 у 12:33

З тым самым посьпехам варта раiць палякам, каб тамтэйшая "вертыкаль" перайменавала Ягелонскi ўнiверсiтэт, а парэшткi самога Ягайлы выкiнула з саркафагу на Вавелi. Бо ня мае той адпаведнага арыйскага паходжаньня. Тая ж парада i расейцам. Гэць "Кацярыну Вялiкую" з падручнiкаў за неадпаведную генеалогiю!

Licvin напiсаў(ла)

Травень 8, 2009 у 2:11

"Слухай бацьку!" напiсала: знайшлі сабе новых кіраўнікоў 'са стараны', зараз будзем іх массава ўшаноўваць...

Міндог нарадзіўся ў трох кіламетрах ад Валожына, у сям'і ліцьвіна-сэрэдняка. ;)

Слухай бацьку! напiсаў(ла)

Травень 8, 2009 у 8:18

Міндог нарадзіўся ў трох кіламетрах ад Валожына, у сям'і ліцьвіна-сэрэдняка. ;)
----------
нават вашая святыня - выкыпэдыя на тэрэшкэвыцы - сцвярджае, што адным з спрэчных пытанняў пра Міндаўгаса з'яўляецца пытанне пра ягонае паходжанне. а тут на форуме НН знаходзіцца самародак, які ведае нават хату і лауку, на якой нарадзіўся вялікі кунігус. мусіць свечку трымаў пры нараджэнні. і што за ''ліцьвін-сэрэдняк''? што, былі яшчэ ліцьвіны-мэньшэвэкі і ліцьвіны-бэльшэвэкі? ці 'сэрэ' - гэта не пра сярэдзіну, а пра працэс?

Слухай бацьку! напiсаў(ла)

Травень 8, 2009 у 8:26

Слухай матку! напiсаў(ла)

Травень 7, 2009 у 13:33
------
Ну калі б Ягайла замест Польшчы спрабаваў бы абвесціць нейкае Вялікае княсства Прусскае ці Мадьярскае, а Кацярына перайменавала б Расею ў Манголію, то вельмі сумняваюся, каб расейцы і палякі ушаноўвалі б іх з такім жа імпэтам, з якім нашыя не надта сьвядомыя дзеячы ад адраджэння ўшаноўваюць лабацкіх кунігусаў. Ну што зробіш - халоп заўсёды будзе шукаць сабе гаспадара і ніколі не будзе жыць сваім розумам, нават калі гэта халоп гістарычны. Гэта часам не вы кляўзы ў Брусель кожныя 3 дні страчыце? Тады пытанняў не маю - кунігусы з Лабусяндзіі, гаспадары з Бруселю, толькі пры чым тут Беларусь і беларусы?

Слухай матку! напiсаў(ла)

Травень 8, 2009 у 14:20

Слухачусу бацькаса.

У Вашых словах меўся б хоць нейкi сэнс, калi б Вы давялi, што ВКЛ было "лабусяцкай" дзяржавай. Бо акрамя назова балта-славянскага па паходжаньнi (гл. Сядова) племяннога ўтварэньня "Лiтва" у iм пра балтаў мала што нагадвала, прынамсi, на дзяржаўным, а не фальклёрна-этанаграфiчным узроўнi . Дарычы, я ня ведаю гiстарычнага персанажу пад iмем "Мiндагаз" цi як там Вы нейкага невядомага навуцы дзеяча назвалi.
Параною пра гаспадароў з Брусэлю пакiдаю ў якасьцi рэцэдыву ад залiшнягя прагляду БТ.

Слухай бацьку! напiсаў(ла)

Травень 8, 2009 у 16:12

У Вашых словах меўся б хоць нейкi сэнс, калi б Вы давялi, што ВКЛ было "лабусяцкай" дзяржавай.
-------
вам часам не трэба даводзіць, што Францыя - французкая дзяржава, Італія - італьянская, тады якія пытанні наконт вялікага княсства ЛІТОЎСКАГА? вось калі б яно было вялікае княсства БЕЛАРУСКАЕ, а міндовг/мендог і т.д. клікаў бы сябе вялікім князем беларускім - то пытанняў ні ў кога не ўзнікала б. з пачатку 20га стагоддзя ў навуковым свеце існуе кансэнсус наконт назвы Міндаўгас, так што вы са сваімі помнікамі і прэтэнзіямі на ВкЛ спазніліся як мінімум гадоў на 100, прабачце, але поезд ужо сышоў. Позна ставіць помнікі Міндаўгасу, ён ужо не ваш, ну вам гэтага не зразумець http://en.wikipedia.org/wiki/Mindaugas пачытайце ў якім кантэксце разглядаецца М. у англамоўным свеце, і вашая ляпніна з бронзы гэты кансэнсус не зменіць, позна піць Баржомі, паважаны.

2слухай бацьку напiсаў(ла)

Травень 8, 2009 у 16:21

Коля, тое што тваё паходжаньне пакручастае яшчэ не азначае, што і беларусы маюць падобнае. Генетыкі даказалі, што беларускае вясковае насельніцтва - амаль спрэс балты. Таму сваю генеалогію пакінь сабе - з бацькам сваім абмяркуеш.

Слухай бацьку! напiсаў(ла)

Травень 8, 2009 у 17:24

Генетыкі даказалі, што беларускае вясковае насельніцтва - амаль спрэс балты.
----------
ну калі балцкасць гэта крута і cool, то задайце сабе пытанне: чаму беларускае вясковае насельніцтва з вялікім задавальненнем ад той балцкасці адмовілася, у якім стагоддзі ў беларускай вёсцы апошні раз балакалі па балцку? не думайце, што вы разумнейшыя за дзесяткі пакаленняў беларусаў, якія на(вашаю уяўную, калі яна калі і была) лабацкасць паклалі з высокай высокай вежы, а вы ўсё ніяк не супакоіцеся) поезд сыйшоу)

Кнехт напiсаў(ла)

Травень 8, 2009 у 18:38

2слухай бацьку напiсаў(ла)

Генетыкі даказалі, што беларускае вясковае насельніцтва - амаль спрэс балты.
================

Апошнія даследванні даказалі, што ад бАлтаў у беларускага вясковага насельніцтва засталіся хіба мо "балтЫ" (адсюль паходзіць "болт забіць" - абыякава ставіцца да нечага, некага).

Krok напiсаў(ла)

Лiпень 30, 2009 у 17:13

Згодзен з Раманам(Красавiк 30, 2009 у 13:34)!!!! У гэтай празмернасьцi адчуваецца, прабачце, адсутнасць густу... нажаль.

З‑за «14 лютага» і «8 Сакавіка» галандская ружа вырасце ў цане на 5—7 тысяч У 2009 годзе пасольства Славакіі выдала беларусам 1200 бясплатных віз Ва Узбекістане судзяць фатографа за ачарненне народа краіны + крамольныя фоты журналіста У Расіі леснікам дазволілі прымяняць гумовыя палкі, кайданкі і газ Новая Зеландыя адзначыла Дзень Вайтангі + фота У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка—для Марлен Дытрых Прэзідэнт Польшчы запрасіў на сустрэчу Анжаліку Борыс Надзвычай цёплае надвор’е можа сарваць Алімпіяду ў Ванкуверы У Кіеве святкуюць сінюю перамогу На Еўра‑2016 прэтэндуюць Францыя, Італія і Турцыя «Кароткі нарыс беларускага пытання» — 13 лютага, КнігарняЎгалерэі Справу Грамовіча будзе разглядаць Вайсковы суд На Урале міліцыянты збілі і скалечылі прафесара кансерваторыі «Таёта» адклікае 436000 аўто з усяго свету Што слухалі нашы продкі пасля Грунвальдскай бітвы? Для лукашэнкаўцаў бел-чырвона-белы сцяг дублюе матэрыялы Зідан адкрывае ў Іспаніі футбольную фабрыку зорак Прагноз надвор’я ў Беларусі на 10—12 лютага Руслан Салей выведзены са спісу траўмаваных «Каларада» Футбольная федэрацыя Беніна расфарміравала сваю зборную За адмену смяротнага пакарання выступаюць толькі 39% беларусаў У Малых Сяхновічах будзе музей Тадэвуша Касцюшкі ДАІ бярэцца за грамадскі транспарт у Мінску Косінец перайменаваў у Віцебску сквер Леніна у Парк Шмырова Самы высокі будынак свету ўжо закрылі на рэканструкцыю Трапіў пад электрычку ды застаўся жывы Часцей за ўсё ў мінскіх аўтаўладальнікаў крадуць магнітолы і лагатыпы машын На Філіпінах 200 чалавек абвінавачаныя ў масавых забойствах Вайцюшкевіч у Гродне — 12 лютага Гарэў Дом афіцэраў у Мінску Чатыры градусы ў класе Драпежныя рэчы ХХІ стагоддзя Беларускія бізнэсоўцы паехалі ў Бангладэш КДК прапанаваў Саўміну вызваліць ад пасады старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» 15-гадовая канькабежка выйшла на трэніроўку ў стрынгах + фота 14 лютага Малады Фронт замест «Краўн плазы» збярэцца на плошчы Свабоды Удзельнікаў акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам адпусцілі На мяжы затрыманы аўтамабіль з двайным дном, куды доступ ажыццяўляўся праз пяць люкаў Продаж лікёра‑гарэлачных вырабаў у 2009 годзе ў Беларусі вырас на 14,4% У Якуціі больш за 110 дзяцей атруціліся малаком
PDF версiя:
iмя:
пароль:
   
дызайн - Я. Шумскi
распрацоўка - texas43