Валянцін Акудовіч на вокладцы «аголенага» календара.

Валянцін Акудовіч на вокладцы «аголенага» календара.

Выйшаў каляндар, на старонках якога выяўленыя айчынныя літаратары ў негліжэ.

У Менску з друку выйшаў перакідны арт-каляндар «Канец словаў», кожны месяц якога прысвечаны пэўнаму літаратару: тут змяшчаецца ўзор яго творчасці, інтэрвію, кароткае эсэ, а таксама ягоная аголеная выява.

Напрыклад,

разгарнуўшы на студзені, вы пабачыце як ён ёсць барда і шоўмэн Віктара Шалкевіча, на снежні — згледзіце без лішніх дэталяў гардэробу спевака і літаратара Лявона Вольскага, а ў красавіку натрапіце на не дужа адзетага журналіста і пісьменніка Севярына Квяткоўскага.

Адзін з удзельнікаў праекту (ён выяўлены на «ліпеньскай» старонцы) паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч лічыць, што ў Беларусі аднойчы мусіць распрануцца кожны. «Калі літаратары — святарныя каровы, настаўнікі жыцця, жывыя помнікі самім сабе, аголеная задніца — адзіны жывы атрыбут, які ўва ўсім гэтым ёсць. Нешта гарантавана «сваё» — кажа ён.

З нагоды выхаду календара 19 чэрвеня (пятніца) а 18:00 у бар-клюбе «6А» (Партызанскі праспект, 6A) адбудзецца прэм’ера-прэзентацыя, на якой можна будзе ўпершыню набыць каляндар па адмысловым кошце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?