У Маладога Фронту ёсць і альтэрнатывы ў незалежным сектары.

 Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Гэта «Еўрапейская Беларусь», «Бунт». Іх прыхільнікі сыходзяцца з МФ у мэтах, але разыходзяцца ў поглядах. Напрыклад, на рэлігію.

Чарговае расслаенне «Маладога фронту» адбылося ўвосень 2008 года. Былы палітвязень, намеснік Змітра Дашкевіча Артур Фінькевіч, стварыў новую арганізацыю «Маладая Беларусь».

«Наша Ніва»: Артур, як так сталася, што апынуўся па-за «Маладым фронтам»?

Артур Фінькевіч: Я прыйшоў у «Малады фронт» 8 гадоў таму, у 2001 годзе. У той час гэта была наймацнейшая моладзевая арганізацыя, якая канкуравала з «Зубрам». У кожнай сталічнай раённай арганізацыі налічвалася паўсотні чалавек. Новае ж кіраўніцтва арганізацыі стала няправільна расстаўляць акцэнты. Праз супярэчнасці з Змітром Дашкевічам выйшаў з «Маладога фронту».

«НН»: Супярэчнасці мелі ідэалагічны характар?

АФ: Так. Мне было незразумела, ці мы з’яўляецца моладзевай апазіцыйнай арганізацыяй ці проста хрысціянскай.

«НН»: А якія цяпер маеш адносіны з «Маладым фронтам»?

АФ: Ніякіх. Ствараю сваю арганізацыю, і да яе далучыліся тры з шасці кіраўнікоў абласных суполак МФ.

* * *

Артур Фінькевіч

нарадзіўся 8 лютага 1985 у Мінску. Адсядзеў за палітычную дзейнасць паўтара года на «хіміі» і ў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?