bovfks.mst.by

bovfks.mst.by

Былы партызан Лівенцаў доўгі час кіраваў Спорткамітэтам БССР. Пры ім былі пабудаваныя Палац спорту і спорткомплекс «Раўбічы».

Лівенцаў нарадзіўся 21 красавіка 1918 года ў Варонежскай вобласці. Закончыў ваенна‑палітычнае вучылішча, вышэйшую партыйную школу і Мінскі педінстытут. У гады вайны на тэрыторыі Беларусі арганізоўваў партызанскія атрады і дыверсійныя групы [Камандзір Першай Бабруйскай партызанскай брыгады -- «НН»]. У 1958—1978 гадах узначальваў Спорткамітэт БССР пры Савеце міністраў, у 1978—1986 гадах быў кіраўніком спраў ЦК КПБ.

За гады працы Лівенцава ў Спорткамітэце былі пабудаваныя алімпійскія спарткомплексы

«Стайкі», «Раўбічы», мінскі водна‑спратыўны комплекс (зараз САК «Алімпійскі»), мінскі Палац спорту, конна‑спартыўная база ў Ратамцы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім Лівенцава. «Гэты выдатны чалавек прайшоў вялікі і слаўны шлях абаронцы Айчыны і стваральніка будучыні сваёй краіны, — гаворыцца ў спачуванні, якое цытуе прэс‑служба прэзідэнта. — Віктар Ільіч валодаў вялікай сілай духу і цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, правядзенні выхаваўчай працы з моладдзю. Яго выдатныя заслугі перад Радзімай адзначаны многімі высокімі ўзнагародамі».

«Гэта быў чалавек‑эпоха, якіх засталося вельмі мала, — адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН былы міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў. —

Калі узгадаць, колькі на яго долю выпала бед і выпрабаванняў — гэта на тузін стойкіх мужыкоў. А ён — адзін. Ён вынес усё з гонарам і годнасцю.

І пры гэтым застаўся вельмі добрым чалавекам. Лівенцаў быў лідэрам ва ўсе часы. У нас з ім было нямала творчых размоў. Я ганаруся тым, што з’яўляюся яго вучнем».

Грамадзянская паніхіда пройдзе 30 верасня ў Доме афіцэраў. Лівенцаў будзе пахаваны на Усходніх могілках.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Словы Лівенцава пра трагедыю спаленай партызанамі вёскі Дражна цытаваў краязнаўца Віктар Хурсік, аўтар кнігі «Кроў і попел Дражна»

У свой час я сустракаўся з былым партызанскім камбрыгам Віктарам Лівенцавым і распытваў у яго пра партызанскія сутычкі з паліцаямі. І ён тлумачыў, што, сапраўды, часам здаралася рознае. І калі абстрэльвалі вёску, магла нейкая хата загарэцца.

Але Лівенцаў падкрэсьліў: «Тое, што здарылася ў Дражне, — загадзя сплянаванае й сьвядома ажыцьцёўленае злачынства».

Я дакладна прыводжу яго словы ў сваёй кнізе «Кроў і попел Дражна». І яшчэ Лівенцаў зазначыў, што стаўленне партызанскіх камбрыгаў той зоны, дзе дзейнічала Другая Менская брыгада, да яе камбрыга Іванова, было адмоўным. І яшчэ раз былы партызанскі камбрыг падкрэсьліў, што Дражна і некаторыя другія вёскі былі спаленыя камбрыгам Івановым».

Лівенцаў адышоў 28 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0