Відэа vesti.ru

Членам экіпажа затрыманага ў Тайландзе з нелегальным грузам зброі самалёта Іл‑76 можа пагражаць смяротная кара ў сувязі з новым абвінавачаннем — нелегальнае захоўванне выбуховых рэчываў. Пра гэта паведамляе РІА Новости са спасылкай на газету Bangkok Post.

Як сказаў журналістам начальнік упраўлення па барацьбе са злачыннасцю генерал Супхісан Пхакдзінарынат, экіпажу будзе выстаўлена абвінавачанне ў нелегальным захоўванні выбуховых рэчываў, за якое законам прадугледжваецца пакаранне ад двух гадоў пазбаўлення волі да смяротнай кары.

Як раней паведамлялася, самалёт Іл‑76 (бартавы нумар 4L‑AWA), зарэгістраваны ў Грузіі,

амаль з 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётамі і пераноснымі зенітна‑ракетнымі комплексамі, быў затрыманы 11 снежня ў Бангкоку, дзе прызямліўся для дазапраўкі.

Затрыманы пяць членаў экіпажа — чацвёра грамадзян Казахстана і грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў 1955 года нараджэння, які працаваў бортінжынерам.

14 снежня крымінальны суд Бангкока пастанавіў узяць пад варту экіпаж самалёта і прадоўжыў тэрмін яго затрымання на 12 дзён.

Экіпажу выстаўлена абвінавачанне ў нелегальнай транспарціроўцы зброі і даванні падманнай інфармацыі ўладам Тайланда аб характары грузу. За гэта, згодна з тайскімі законамі, лётчыкам пагражае пажыццёвы турэмны тэрмін.

Члены экіпажа сцвярджаюць, што не ведалі пра характар грузу. Паводле іх слоў, яны перавозілі абсталяванне для бурэння нафтавых свідравін.

Расследаванне гэтай справы можа працягвацца некалькі месяцаў або больш, паведаміў РІА Новости прадстаўнік праваахоўных органаў Тайланда. «Гэтая справа можа быць вельмі доўгай. Занадта заблытаная пакуль карціна: самалёт зарэгістраваны ў Грузіі, але нядаўна. У яго казахстанскі гаспадар. Фрахтавала самалёт украінская фірма, якая з’яўляецца філіялам новазеландскай фірмы, а з кім звязана тая — пакуль незразумела. У суправаджальных дакументах на груз, нават у авіянакладной, атрымальнік грузу наогул не названы. Дазволы на пралёт тэрыторый розных краін у самалёта былі на ўвесь зваротны шлях праз Шры‑Ланку і ААЭ да Украіны, і зброя магла быць выгружана ў любым пункце маршруту», — паведаміў на ўмовах ананімнасці супрацоўнік тайскага ўпраўлення па барацьбе са злачыннасцю, які непасрэдна ўдзельнічае ў расследаванні.

Ён таксама паведаміў, што ў палётным плане самалёта фігуруе адзін з невялікіх аэрапортаў у ААЭ, размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад грузавога марскога порта, на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны. «Тыя эксперты, з якімі мы паспелі пакуль звязацца, гавораць, што калі груз прызначаўся менавіта для гэтага аэрапорта, ён м

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?