Аляксандар Лукашэнка мяркуе, што ва ўмовах ціску на Беларусь звонку неабходна «жыць па сродках і эканоміць».
Як зазначыў сёньня прэзыдэнт пры разглядзе кадравых пытаньняў, Беларусь у сваім разьвіцьці ўжо дабілася пэўных вынікаў. «Чым болей мы больш мець посьпехаў, тым больш нас будуць паддушваць, прытым з розных бакоў. У тых умовах самае галоўнае — умець жыць па сродках і эканоміць, асабліва энэргарэсурсы. Перадусім, у рэальным сэктары эканомікі», ‑ сказаў А. Лукашэнка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе беларускага лідэра.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што з 1 студзеня ў краіне належыць значна актывізаваць працу па павышэньні эфэктыўнасьці кіраваньня народнай гаспадаркай краіны. Спагнаньне з кожнага за даручаны яму ўчастак працы і наяўнасьць рэальнага выніку будзе сур’ёзнае, заявіў прэзыдэнт.
Лукашэнка ўказаў кіраўніцтву Камітэту дзяржкантролю на неабходнасьць жорстка кантраляваць выкананьне заканадаўства па выкарыстаньні маёмасьці, земляў і лясоў.