На відэароліку, які з’явіўся на Ю-Тубе, расійская журналістка Алена Бадзякіна, якая толькі што вярнулася з прэс-тура па Беларусі, ратуе Маскву ад бел-чырвона-белага сцяга. «Гэта сцяг Радзівілаў, пад якім польскія найміты растрэльвалі расійскіх афіцэраў», — крычала яна ў істэрыцы. Як высветлілася, карэспандэнтка прадстаўляла выданне «Паўночны Каўказ» з Нальчыка.

«Разам з калегам прыйшлі сёння да беларускай амбасады ў Маскве з вялікім бел-чырвона-белым сцягам, каб выказаць салідарнасць з удзельнікамі Народнага сходу, што праходзіў 8 кастрычніка ў Беларусі. Праз пяць хвілін, пасля таго, як мы разгарнулі сцяг насупраць будынку амбасады, да нас падышлі паліцыянты і запатрабавалі дакументы. Але не паспелі мы і рукі засунуць у кішэні, каб гэтыя самыя дакуманты дастаць, як на нас накінулася, невядома адкуль узяўшыся, жанчына са словамі: «Я российский журналист!

Я только что вернулась из пресс-тура по Беларуси, а вы националисты и фашисты, вас нужно убивать, тварей!
Почему нас, российских оппозиционеров, избивают во время митингов, а вы тут стоите?!" Словамі пра тое, што нас трэба забіць, гэтая экспрэсіўная жанчына ў чырвоным паліто-не абмежавалася і паспрабавала вырваць сцяг з нашых рук. Не без намаганняў, але гэта ёй удалося. Паліцыянты, што стаялі побач, толькі моўчкі лыпалі вачыма. На ветлівыя просьбы вярнуць сцяг, жанчына і яе група падтрымкі ў выглядзе дзвюх цётак сталага веку працягвала кідаць у наш бок агрэсіўныя выразы. Вырашыўшы, што паглядзець на такія неадэкватныя паводзіны расейскай журналісткі-апазіцыянеркі пажадаюць многія землякі, вырашыў паздымаць гэта, у поўнай меры, шоу. Балазе камера апынулася пад рукой», — піша аўтар роліка.

Бонус — яе пытанне Лукашэнку на прэс-канферэнцыі:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0