Займацца продажам праграмнага прадукту будуць іншыя кампаніі, якіх вызначыць Elco. Відавочна, што кошт такога прадукту будзе сусьветным, то бок у дзесяць разоў вышэйшы, чым сёньняшні, і наўрад ці прыватныя карыстальнікі здольныя набыць такі прадукт. Таму стаўку кампанія мяркуе рабіць на дзяржаўныя арганізацыі й прадпрыемствы, што будуць плаціць за прадукт афіцыйна. Аднак нядаўна ў Беларусі было дэкляравана стварэньне ў Пар-ку высокіх тэхналёгій (ПВТ) айчыннага аналягу Windows, рынкам збыту якога будуць дзяржаўныя прадпрыемствы.

Дырэктар карпарацыі Microsoft-Украіна Валер Ланавенка (на фота), што афіцыйна адкрываў прадстаўніцтва Microsoft у Беларусі, зазначыў, што адкрыцьцё ў Менску афіцыйнага дыстрыбутара кампаніі зьвязана з ростам эканомікі краіны. «На экранах радараў Microsoft Беларусь яшчэ не зьяўлялася. Наша задача — азначыць яе на стратэгічнай мапе». Карпарацыя, паводле Ланавенкі, зацікаўленая ва ўдзеле ў праекце па стварэньні «электроннага ўраду» ў Беларусі, то бок сучасных сыстэмаў падатковага, мытнага ўліку й паспартна-візавай службы. Microsoft таксама выказаў намер адкрыць у Менску свой адукацыйны праект — Акадэмію высокіх тэхналёгій на базе ПВТ.

Ня выключана, што неўзабаве будзе прынятае рашэньне пра стварэньне беларускамоўнай вэрсіі Windows ці Microsoft Office. «БДГ» зьвярнула ўвагу на тое, што бабуля сёньняшняга генэральнага дырэктара Microsoft Стыва Балмэра паходзіць зь Пінску.

Плянуецца, што ў найбліжэйшыя гады колькасьць афіцыйных партнэраў Microsoft у Беларусі будзе павялічвацца. Праўда, Сп. Ланавенка ўдакладніў, што Microsoft згорне ўсе свае праграмы, калі ўрад ЗША накладзе вэта на эканамічныя дачыненьні зь Беларусьсю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?