«З 2020 года збіраліся чэшскія пераклады, пакуль іх не сабралася дастаткова. Апошнім імпульсам для выдання кнігі паслужыў пераклад паэмы «Вулей», які нечакана для мяне зрабіла Марцыя Патон. У зборнік увайшлі абраныя пераклады вершаў, напісаных у жанры сведчання, паэтычнага рэпартажу», — напісаў Дзмітрый Строцаў на сваёй старонкі ў фэйсбук.
Прэзентацыі «Poetická reportáž» пройдуць 12 сакавіка ў Брно і 15 сакавіка ў Празе. У траўні кніга будзе прадстаўлена на нацыянальным чэшскім кніжным кірмашы «Свет кнігі».
Чытайце таксама:
Выйшла ўнікальная кніга, якую можна чытаць адначасова і злева направа, і справа налева