Лад, 00.15

posterІнкогніта (Incognito)
ЗША, 1997, каляровы, 108 хв.
Рэжысэр: Джон Бэдхэм
Ролі выконваюць: Джэйсан Патрык, Ірэн Жакоб, Томас Локіер, Ен Рычардсан, Сайман Чандлер, Піп Торэнс
Жанр: Драма
Адзнака: 6,5 (з 10)

Гары – таленавіты мастак, і ягоныя працы вісяць у шматлікіх прыватных калекцыях. Але – ён ікогніта, які падрабляе творы старых майстроў. Аднойчы яму прапануюць напісаць карціну Рэмбранта з а 500 тысяч. Гары вырашае, што атрымаўшы грошы, пачне сумленнае жыцьцё. Але калі заказ выкананы, Гары абвінавачваюць у забойстве, якое ён не зьдзейсьняў – і ў крадзяжы каштоўнага шэдэўра (які ён сам і намаляваў).

Адзіная надзея Гары апраўдацца – дасьледчыца Рэмбранта Марыка. Але герою, які не абыякавы да жанчыны, прыйдзецца прызнавацца ў махлярстве…

Напружаная псыхалягічная драма, дзе хлусьня спараджае пагрозы дый сьплятае сеці, зь якіх заскладана вырвацца. Сумленьне і фальш, гонар і каханьне – і небясьпечныя гульні з праўдай.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?