У Мінску адбылася правакацыя супраць актывіста Саюзу палякаў, журналіста Ігара Банцара. 11 лістапада сябры гэтай арганізацыі з усёй Беларусі і польскія дыпламаты прысутнічалі на набажэнстве ў Чырвоным касцёле, пасля чаго накіраваліся ў касцёльны двор, дзе ў адным з памяшканняў мусіла адбыцца мерапрыемства з нагоды Дня незалежнасці Польшчы.


Ігар Банцар

Пра тое, што адбылося далей, «Еўрарадыё» распавёў Ігар Банцар:

«Калі консулы і дыпламаты ўжо зайшлі ў памяшканне, а я ішоў апошнім, невядома адкуль з’явіліся чалавек 10 маладых, агрэсіўна настроеных людзей. Яны былі апранутыя ў вайсковыя штаны. Пачалі прозвішча маё выгукваць. Нецэнзурна лаяліся. Я быў у поўнай разгубленасці».

Паводле словаў Банцара, невядомыя хлопцы выкідвалі ўверх рукі і выгуквалі абразы ў яго адрас і адрас палякаў. Неўзабаве яны хутка сышлі. Усё гэта адбывалася на вачах некалькіх сябраў Саюзу палякаў і дырэктара Польскага інстытута.

Ігар Банцар мяркуе, што такую ўвагу да яго асобы мог справакаваць яго нядаўні заўчасны выхад з‑за кратаў — пад ціскам еўрапейскіх структураў замест 10 сутак арышту ён адседзеў 7 сутак. «Некаму гэта не спадабалася», кажа ён.

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0