Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 13 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У многіх раёнах снег: ноччу — умераны, днём — невялікі. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу ‑1—7°С, днём ад ‑4 да +1°С.

На Беларусь насунулася арктычнае паветра.

Паводле прагнозаў сыноптыкаў гэтая зіма будзе халаднейшая за папярэднюю, хоць і цяплейшая за норму. На мароз узялося ад першай дэкады лістапада. У наступныя дні халады толькі ўзмацняцца.

У Менску 13 лістапада будзе воблачна з выясьненьнямі. Часам сьнег: ноччу — умераны, днём — невялікі. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпэратура паветра ноччу ‑3—5°С, днём ад 0 да ‑2°С.

14 лістапада чакаецца воблачнае з праясьненьнямі надвор’е. Часам невялікі сьнег, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных кірункаў 4—9 м/с. Тэмпэратура паветра ўначы ‑4—6°, днём ‑1—3°С.

У наступныя два дні, 14—15 лістапада, сыноптыкі прагназуюць воблачнае з праясьненьнямі надвор’е. 14 лістапада часамі невялікі снег, на асобных кавалках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных кірункаў 4—9 м/с. Тэмпэратура паветра поначы ‑1—7°C, пры выясьненьнях да ‑10°C, днём ад ‑4 да +1°C.

15 лістапада месцамі кароткачасовы снег, на асобных кавалках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпэратура паветра ноччу ‑2—8°C, пры выясьненьнях да ‑12—14°C, днём ад ‑6 да +1°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0