Сёння ў Кобрыне адзін з індывідуальных прадпрымальнікаў, які ўжо некалькі год гандлюе на рынку па вуліцы Кастрычніцкай у цэнтры горада, раздаваў бясплатна свой тавар усім жадаючым. Раздаваліся верхняе адзенне, майкі, дзіцячы і дарослы абутак.

Як патлумачыў сам ІПшнік, на такі кардынальны крок яго падштурхнула разуменне, што далейшая ягоная дзейнасць не мае мае ніякай перспектывы.

Маўляў, лепей прадаць тавар за сімвалічны кошт ці ўвогуле раздаць яго бясплатна, а затым канчаткова развітацца з камерцыяй, чымсьці і далей цярпець значныя страты ў выніку пагаршэння апошнім часам умоваў прадпрымальніцтва.

Тодар Ленскі, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0