23 і 24 лютага на тэрыторыі гісторыка‑культурнага комплексу «Лінія Сталіна» пад Мінскам адбудзецца ваенна‑тэатралізаваны паказ, прысвечаны 90‑годдзю Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Як паведаміла прэс‑служба Міністэрства абароны, наведнікі змогуць убачыць рэканструкцыю баявых дзеянняў Рагачоўска‑Мазырскай аперацыі 1944 года. Удзельнікі паказу — ваеннаслужачыя Узброеных сіл, члены ваенна‑патрыятычных клубаў «Салдаты Перамогі» і «Таварышы па зброі». У рэканструкцыі будуць задзейнічаныя танкі, артылерыя, авіяцыя.

Упершыню на «Лініі Сталіна» адбудзецца парад пакаленняў, у якім возьмуць удзел больш чым 700 ваеннаслужачых у форме і са зброяй розных перыядаў ваеннай гісторыі краіны. Таксама госці свята змогуць азнаёміцца з узорамі ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенных гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?