Гран‑пры чацьвертага Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня» атрымаў мюзіке АНТ «Паўлінка NEW».

Статуэтку «Тэлевяршыня» ўручыў творчаму калектыву міністар інфармацыі Уладзімер Русакевіч 24 сакавіка на цырымоніі узнагароджаньня ў Палацы Рэспублікі 24 сакавіка.

Найлепшай інфармацыйнай праграмай назавана «Панарама» БТ, Найлепшай грамадзка‑палітычнай праграмай сталі «Контуры» АНТ.

Ірына Смольская (СТВ) стала найлепшай вядучай інфармацыйнай праграмы, а грамадзка‑палітычнай — Алег Раманаў (АНТ), Люся Лушчык атрымала прыз глядацкіх сымпатый…

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0