Кніжная выстава «Майстэрства крытыка», прысьвечаная 90‑годзьдзю з дня нараджэньня беларускага літаратуразнаўцы Рыгора Бярозкіна, праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы.

Рыгор Бярозкін нарадзіўся ў Магілёве 3 ліпеня 1918 году. Ветэран вайны, вязень сталінскіх лягераў, Бярозкін дасьледаваў паэзію і майстэрства творчых індывідуальнасьцяў.

Яго кнігі, прысьвечаныя Купалу і Багдановічу, прадстаўлены на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы.

У экспазіцыю ўвайшлі нарысы Рыгора Бярозкіна пра Аркадзя Куляшова і Пімена Панчанку, а таксама адмысловае дасьледаваньне стасункаў беларускай і рускай літаратураў.

На выставе сабрана каля 90 дакумэнтаў, якія адлюстроўваюць спадчыну літаратуразнаўцы.

Сярод дакумантаў — публікацыі пра Рыгора Бярозкіна, зьдзейсьненыя Заірам Азгурам, Варленам Бечыкам і Алесем Адамовічам.

Выстава «Майстэрства крытыка» працягнецца ў залі Беларускай літаратуры НБ да 30 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?