Выйшаў сьвежы нумар часопісу pARTisan. №7 альманаху сучаснае беларускае культуры прысьвечаны лузэрам і лузэрству. Лузэрства інтэлектуальнае, гендэрнае, музычнае, гістарычнае, побытавае, эмігранцкае. Тэксты Алеся Анціпенкі, Марыйкі Мартысевіч, Андрэя Расінскага, Лёліка Ушкіна, Андрэя Хадановіча... Бонусам – урывак з новага раману Артура Клінава “Шалом”, які неўзабаве выйдзе ў сэрыі “Кнігарня “Наша Ніва”.

Часопіс pARTisan пытайцеся праз т.: (029) 653-48-38 (Артур Клінаў), (029)619-80-53 (Аля Сідаровіч) або праз e-mail [email protected], [email protected], а таксама на выставах і ў незалежных распаўсюднікаў.


PARTisan №7. – Менск, 2008.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0