Намесьнік начальніка Барысаўскага РУУС падпалкоўнік Андрэй Чынкін зьвярнуся да жыхароў рэгіёну, каб тыя паставіліся з разуменьнем да павышаных мераў бясьпекі. Меры гэтыя, паводле слоў падпалкоўніка, могуць уключаць у сябе старанны дагляд ахвотных папрысутнічаць на масавых мерапрыемствах, праходжаньне цераз мэталашукальнікі, абмежаваньне доступу з дапамогай турнікетных загародаў і гэтак далей.

Як вядома, у Барысаве 7 верасьня мае адбыцца дзень беларускай пісьменнасьці. Апроч таго, практычна кожны тыдзень некалькі тысяч заўзятараў зьбіраюцца на гарадзкім стадыёне падчас футбольных матчаў з удзелам каманды БАТЭ.

«Людзі ідуць на сьвята —яны павінны быць упэўненыя, што яны ў бясьпецы. Мы павінны быць упэўненыя, што мы гэтую бясьпеку створым», — падкрэсьлі намесьнік начальніка Барысаўскага РУУС.

Паводле borisov-e.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0