У Крыму разьбіўся аўтобус зь беларускімі турыстамі. Аварыя здарылася ў чацьвер каля поўдня.

На горнай дарозе ў раёне Судака ў аўтобуса не спрацавалі тармазы. Але дзякуючы прафэсіяналізму кіроўцы ніхто не пацярпеў.

Як паведамляе прэс-служба крымскага МНС, аўтобус маркі «Нэаплян», арандаваны беларускай кампаніяй «Фэнтэзі–тур», выконваў рэйс Менск – Феадосія – Судак.

«На 8 км. трасы Грушаўка - Судак падчас зацяжнога спуску кіроўца не зьвярнуў увагі на асаблівасьці крымскіх горных дарог, у выніку чаго ў аўтобуса не спрацавалі тармазы. У аўтобусе знаходзіліся 26 пасажыраў і 2 кіроўцы, усе грамадзяне Беларусі», - паведамляе МНС

«На шчасьце, кіроўца выруліў у тупік, аўтобус урэзаўся з дрэва і спыніўся», – дадае крыніца ў Міністэрстве.

У выніку пацярпеў 1 чалавек -- 40 гадовы кіроўца аўтобуса. З чэрапна-мазгавой траўмай і рванай траўмай твару ён дастаўлены ў шпіталь Судака. Усе пасажыры дастаўлены на месца адпачынку.

Новый регион - Крым

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0