Распачаў працу новы русафільскі інтэрнэт-рэсурс, арыентаваны на беларускую аўдыторыю. Ён носіць імя posicia.by у досыць закавырыстым напісаньні — ні то беларуская лацінка, ні то нямецкая, бадай, ніякая.

Дызайн вытрыманы ў чырвона-зялёнай гаме, а сьвет на мапе падзелены на былы СССР і рэшту.

Пра сябе творцы рэсурсу пішуць гэтак: «Проектно-аналитическая служба «Позиция» является проектом Белорусской группы развития, направленным на продвижение проблематики суверенного развития Беларуси в информационном пространстве стран СНГ...

Белорусская группа развития – это неформальное сообщество людей, действующих в интересах суверенного развития Беларуси».

«Сувэрэннае разьвіцьцё» — гэта прапагандысцкі тэрмін, модны ў колах маніпулятараў грамадзкай думкай тыпу Глеба Паўлоўскага, якіх у Расеі называюць «політтехнологамі». Аўтары праекту застаюцца ананімнымі. Калі меркаваць па спасылках і камэнтарах, яны блізкія да палітоляга Юр'я Шаўцова. А можа, аўтарам і ёсьць сам Шаўцоў.

Аб задачах новага сайту, якому так мілая «сувэрэннасьць у межах СССР», даюць уяўленьне загалоўкі: «Лісабонская дамова: псеўдаканстытуцыя для псеўдадэмакратыі?», «Соросовская Грузия», «Закономерный конец оранжизма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?