Смаленская мытня атрымала вуснае распараджэнне прапускаць у Расію беларускую малочную прадукцыю, апроч сухога малака.

Начальнік прэс‑службы смаленскай мытні Ўладзімір Сафонаў сказаў Інтэрфаксу, што цягам паўгадзіны чакаецца пісьмовае распараджэнне. А пакуль — паводле вуснага распараджэння — малочны груз з Беларусі «прапускаем у ранейшым аб’ёме, за выключэннем сухога малака».

Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Яўген Савельеў заявіў, што «пакуль ніякай інфармацыі ад расіян пра пропуск беларускай малочнай прадукцыі не прыходзіла».

Я. Савельеў сказаў, што яму таксама невядома пра такія крокі расійскага боку. Далейшыя дзеянні беларускіх мытнікаў будуць залежаць ад распараджэння беларускага мытнага камітэту.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0