Афіцыйнаму Менску пастаўленыя новыя ўмовы разліку па даўгах за пастаўлены ў Беларусь у студзені‑красавіку газ.

ААТ «Газпрам» настойвае на выплаце ААТ «Белтрансгаз» сумы запазычанасці за пастаўлены ў Беларусь у студзені‑красавіку газ, на выплаце пяні, а таксама штрафаў за недабор газу ў аб’ёмах, прадугледжаных кантрактам; канкрэтныя тэрміны аплаты «Газпрамам» не пазначаныя.
Аб гэтым ПРАЙМ‑ТАСС паведаміў дарадчык па эканамічных пытаннях амбасады Расеі ў Беларусі Андрэй Кузняцоў у пятніцу.

«Гаворка ідзе аб аплаце сумы запазычанасці па аплаце за пастаўлены ў студзені‑красавіку газ у памеры 231 млн дал, плюс аб аплаце пяні а таксама штрафаў за недабор газу», — удакладніў дыпламат.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці пастаўленыя «Газпрамам» якія‑небудзь тэрміны, у якія неабходна здзейсніць аплату, Кузняцоў адказаў: «Не, тэрміны не называюцца, «Газпрам» проста пазначыў, што патрабуецца ажыццявіць аплату».

Па інфармацыі агенцтва, атрыманай у пятніцу ад крыніцы ў паліўна‑энергетычным комплексе Расеі, гаворка ідзе аб штрафах за недабор Беларуссю газу ў аб’ёмах, прадугледжаных кантрактам, за ўсе месяцы, акрамя студзеня.

У маі 2009 года, Кузняцоў паведамляў аб дасягненні дамоўленасці, што «Газпрам» не будзе настойваць на выплаце штрафных санкцый за недабор прадугледжаных кантрактам аб’ёмаў газу ў студзені 2009 г, аднак пытанне па лютым і сакавіку вырашанае не было.

У лютым‑сакавіку «Газпрам» авансам аплаціў кошт транзіту расейскага газу па тэрыторыі Беларусі да канца года ў суме 250 млн дал., спадзяючыся, што Белтрансгаз будзе аплачваць газ па кантрактным, а не сярэднегадовым кошце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?