У вас на сайце ёсьць артыкул «Вітаўт, Радзівіл Чорны і князь Васількавіч» пра новы помнік у Берасьці.

Там у вас ёсьць такія словы: «Гэта трох’ярусны помнік з граніту і бронзы вышынёй прыблізна 10 метраў. На ніжнім ярусе разьмешчаны 12 бронзавых шыльдачак. Яны ўтвараюць сымбалічны гадзіньнік, які нібыта адмярае ход часу. На шыльдачках коратка згаданы найбольш значныя падзеі 990‑гадовай гісторыі Берасьця».

Дык вось, я пра шыльдачкі. Усе літары «ў» там — чамусьці бяз рысачак. Проста «у». У той час як «й» з рысачкамі. Відаць, бронзы бракавала. Або культуры.

Антон Гаўрылін, Берасьце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0