Гаспадаркі Беларусі намалацілі першы мільён тон збожжа новага ўраджаю. Акурат гэта стала галоўнай навіной у дзяржаўных СМІ.

Гэта вялікая асаблівасць Беларусі. Медыі краінаў-суседак пра жніво маўчаць, хоць роля сельскай гаспадаркі ў іх эканоміках не меншая, чым у Беларусі.

На раніцу сённяшняга дня сельгасарганізацыі краіны намалацілі 1 млн. 188 тыс. т збожжа, у тым ліку за мінулы дзень — 286 тыс.т, паведамляе БЕЛТА.

Усяго на 31 ліпеня збожжавыя скошаны на 306 тыс.га, што складае 13 працэнтаў уборачнай плошчы. Па тэмпах уборкі лідзіруюць гаспадаркі Брэсцкай вобласці, дзе скошана 29,9 працэнта. У Гомельскай вобласці ўбрана 23 працэнты, Гродзенскай — 14 працэнтаў, Мінскай — 7,9 працэнта, Магілёўскай — 2 працэнты. У Віцебскай вобласці скошана пакуль 1,9 працэнта да плана.

На сёння ў сярэднім па краіне з кожнага гектара збіраюць па 38,89 ц,
што на 3,49 ц больш, чым на аналагічную дату мінулага года. Безумоўнымі лідэрамі па ўраджайнасці з’яўляюцца гаспадаркі Гродзенскай вобласці, дзе ў сярэднім ураджайнасць збожжавых складае амаль 47 ц/га.

У савецкі час увага СМІ і мастацтва да працоўнага цыклу вёскі мела кампенсаваць яе фактычную эксплуатацыю: рабская праца сельскага насельніцтва давала рэсурсы спачатку для індустрыялізацыі, а пасля для гонкі ўзбраенняў.

МБ; цыт.БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0