Пра гэта ў інтэрв’ю БЕЛТА заявіў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віктар Янкавенка.

У хуткім будучым плануецца стварыць у Беларусі забаўляльныя курорты (наконт гэтага, дарэчы, ёсць дакладнае даручэнне Савета Міністраў). Яны будуць знаходзіцца асобна ад санаторна‑курортных устаноў. Тут цалкам іншая спецыфіка, бо ў санаторыі чалавек кладзецца спаць у 10‑11 гадзін вечара і праходзіць курс лячэння, а не весяліцца да раніцы. Мы разумеем, што стварыць забаўляльныя курорты не так проста, паколькі патрабуецца кансалідацыя дзяржаўнага капіталу і прыватных інвестыцый. Цяпер вывучаем прапановы, выбіраем пляцоўкі, вызначаем маштабы.

У нас ёсць ужо некалькі пляцовак: возера Сялява, размешчанае ў Крупскім раёне Мінскай вобласці, а таксама возера Белае ў Брэсцкай вобласці. Аднак хачу адзначыць, выбар возера — не самае важнае. Так, калі не будзе інжынернай інфраструктуры, ніхто не будзе там будаваць гасцініцы, адкрываць кафэ і рэстараны.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0