Андрэй Курэйчык сыходзіць са складу заснавальнікаў «Свабоднага тэатру». «Палітычны складнік праекту пачаў дамінаваць над культурным — матывуе крок драматург. «СТ неабходны шлях нармальнага супрацоўніцтва з усімі тэатрамі, а не маргіналізацыя і сэктанцтва».

Адзін з заснавальнікаў СТ Мікалай Халезін назваў заяву Курэйчыка кур’ёзам. «Нельга выйсьці з праекту, калі ў яго не ўваходзіў. Курэйчык быў толькі сябрам журы падчас конкурсу, а далей працы ня вёў».

Рэжысэр праекту Ўладзімер Шчэрбань кажа шчырэй: «Мы творым актуальны, агрэсіўны і андэграўндны тэатар. П’есы Андрэя Курэйчыка акадэмічныя й кансэрватыўныя. Няма палітычных чыньнікаў — мы займаемся тэатрам, паставілі тры новыя п’есы і ладзім майстар-клясы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?