Joannis Visliciensis. Bellum Prutenum = Ян Вісьліцкі. Пруская вайна: На лац. і бел. мовах / Укл., пер., камэнт. Жанны Некрашэвіч-Кароткай. — Менск: Прапілеі, 2005. — 234 с.

Першае ў Беларусі выданьне збору твораў беларускага лацінамоўнага паэта XVI cт. Тэксты друкуюцца паралельна: на лацінскай мове і ў перакладзе на беларускую. Да таго ж факсымільна ўзнаўляюцца першадрукі твораў Вісьліцкага. Паэма «Пруская вайна» — гераічны эпас, напісаны дыдактычным гекзамэтрам.

«Толькі ж ваюйце, прашу, бо прызначана нам перамога».

Palyga, Artur. Kolchoz imienia Adama Mickievicza. — Бельска-Бяла, 2005. — 160 с.

Кніга рэпартажаў польскага журналіста з падарожжа па Беларусі — па мясьцінах, апетых Адамам Міцкевічам: да возера Сьвіцязь, у Завосьсе, Туганавічы, Наваградак… У гэтых мясьцінах, як кажа аўтар, раман 200-гадовай даўніны, што паяднаў Марылю Верашчаку й Адама Міцкевіча, у аповедах старых людзей дагэтуль мае смак скандалу. Аўтар паказвае таксама, як успрымаюць жыхары Беларусі цяперашняе жыцьцё: гутарыць з жыхарамі вёсак і гарадоў, зуброўцамі і аселымі ў Беларусі расейцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?