фота - АР

фота - АР

Мільёны гледачоў у арабскім свеце, што ўключылі свае тэлевізары ў канцы гэтага тыдня, былі парадкам здзіўленыя, ўбачыўшы на адном з новым каналаў знаёмы да болю твар былога ірацкага кіраўніка Садама Хусэйна. Такім парадкам у першы дзень свята Курбан-Байрам і ў трэцюю гадавіну са дня пакарання дыктатара смерцю пачаў вяшчанне спадарожнікавы канал, які ўсе гадзіны свайго эфіру транслюе фотаздымкі і архіўныя кадры Садама Хусэйна з розных перыядаў яго кіравання. На тэлеэкране Садам з'яўляецца то на кані, то ў вайсковай форме, а калі-нікалі аточаны сваімі сынамі. Часам стракацяць здымкі невядомай магілы, абкладзенай ірацкімі сцягамі. На тле – патрыятычныя песні. Канал называе сябе то «Эль-Арабі» («Араб»), то «Аль-Лафіта» («Штандар»).

У Сірыі рэпарцёры інфармацыйнага агенцтва АР знайшлі чалавека, Мухамада Джарбога, які сцвярджае, што з'яўляецца дырэктарам «хусэйнаўскага» каналу. Джарбога кажа, што яго канал прызначаны для арабамоўных гледачоў, якія «тужаць па уладзе Садама». Грамадзянін Сірыі адмовіўся даць інфармацыю, дзе бяруцца сродкі на канал і адкуль ён транслюецца.

Дарадца па сродках масавай інфармацыі ірацкага прэм'ер-міністра Нуры Аль-Малікі адмовіўся ад абмеркавання новага тэлеканал і яго зместу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?