У краме кіраўнік італьянскага ўраду пакінуў больш за 800 тысяч.
Пасля ўскладання кветак да манумента на плошчы Перамогі, кіраўнік ураду Італьянскай Рэспублікі вырашаў прагуляцца па нашай сталіцы. Кароткі шпацыр скончыўся ў краме «Крышталь», што на галоўным праспекце. Там уладальнік футбольнага клуба «Мілан» набыў цукерачніцу і вазу для садавіны барысаўскай вытворчасці агульным коштам больш за 800 тыс. беларускіх рублёў. Алкагольная прадукцыя аднайменнага мінскага завода Сільвіё Берлусконі не зацікавіла.
«Такі прыемны мужчына, быў нядоўга. Набыў і пайшоў», — падзяліліся ўражаннямі прадавачкі «Крышталя».
0
0
0
0
0
0