Фота: Ng Han Guan / AP
Расійскі бок у ходзе вайны на тэрыторыі Украіны абараняе людзей на сваіх гістарычных тэрыторыях, заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін у гутарцы з ваеннымі лётчыкамі падчас рабочай паездкі ў Таржок, піша «Спутнік».
«Што мы цяпер робім у ходзе «спецыяльнай ваеннай аперацыі» (так Расія называе поўнамаштабнае ўварванне — НН): мы абараняем нашых людзей, якія пражываюць на нашых гістарычных тэрыторыях», — адзначыў Пуцін.
Паводле яго слоў, калі б пасля развалу СССР па прапанове Расіі выстройваліся зусім новыя адносіны ў сферы бяспекі ў Еўропе, то нічога падобнага таму, што адбываецца сёння, не было.
Чытайце таксама:
Байдэн другі раз назваў Пуціна «мясніком» і заклікаў дапамагчы Украіне
Пяскоў заявіў, што РФ не пацерпіць па суседстве краіну з «агрэсіўнымі памкненнямі»
Расійская прапаганда паказала ўдары па Украіне «за Крокус Сіці Хол»