Southwind Airlines адмяняе палётную праграму Мінск — Стамбул. Пра гэта праінфармавала сваіх партнёраў-турагентаў кампанія Pegas Touristik Belarus.

«Інфармуем аб адмене палётнай праграмы Мінск — Стамбул з 1.04.2024 авіякампаніі Southwind Airlines. Усе забраніраваныя заяўкі з вылетам 30.03.2024 г. і далей будуць ануляваныя»,— паведамляе аператар.

Як паведамляюць у кампаніі Pegas Touristik, усе турысты будуць вывезены, арганізацыйныя пытанні вырашаюцца. Частка турыстаў са Стамбула ўжо вывезена, частка — вывозіцца. Усім турыстам забяспечылі пражыванне і харчаванне. Вываз турыстаў робіцца рознымі авіякампаніямі — у тым ліку «Белавія», Azurair, «Аэрафлот» і іншымі.

Раней стала вядома, што авіякампаніі Southwind Airlines забаранілі лётаць над Еўрасаюзам, дзе пралягалі маршруты яе рэйсаў. Гэтае рашэнне абгрунтавалі сувязямі з Расіяй, бо прыналежнасць авіякампаніі Турцыі толькі фармальная. 

У суботу быў адменены адзін рэйс Southwind Airlines з Мінска ў Стамбул, а другі затрыманы і вылецеў каля 16:00. Ён паляцеў праз тэрыторыю Расіі.

Чытайце таксама:

«Турэцкай» Southwind Airlines забаранілі лётаць над ЕС. Сённяшні рэйс з Мінска адменены

Расія стварыла падстаўную авіякампанію, каб перавозіць нелегальных мігрантаў у Еўропу праз Мінск

З Мінска ў Стамбул можна будзе даляцець на дзве гадзіны хутчэй, чым цяпер. Як такое магчыма?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0