Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

Як заявілі ў ведамстве, у канцы сакавіка топ-менеджар дамовіўся аб атрыманні ад кіраўніка маскоўскай фірмы-партнёра працэнта за бесперабойную адгрузку прадукцыі. Свае паслугі ён ацаніў у два мільёны расійскіх рублёў (крыху больш за 20 тысяч даляраў), а атрымліваць грошы адправіў сваяка. 

Пасля атрымання хабару гэтага мужчыну затрымалі, а следам — і самога топ-менеджара. У іх дома канфіскавалі амаль 30 тысяч даляраў, а таксама пяць дарагіх аўтамабіляў.

Цяпер па гэтым эпізодзе заведзена крымінальная справа за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры.

Чытайце таксама:

Вынесены прысуд кіраўніку гомельскага Белінвестбанка, якога адначасова судзілі за палітыку, карупцыю і наркотыкі

У Гомелі дырэктар прадпрыемства набраў хабару на 27 тамоў крымінальнай справы

Намесніку кіраўніка прадпрыемства з групы кампаній «Санта» далі 10 гадоў за буйны хабар

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2